Пакуль мароз, хутчэй на лёд! (+відэа)
Опубликовал

Пакуль мароз, хутчэй на лёд! (+відэа)

Сапраўдная зіма з марозам прыйшла ў Дзятлава, а разам з тым у горадзе з 12 студзеня пачаў працаваць каток на хакейнай пляцоўцы стыдыёна “Колас”. У тых, хто вядзе актыўны лад жыцця, з’явілася магчымасць выйсці на лёд.

Для наведвальнікаў, якія прыйшлі пакатацца з уласнымі канькамі, гадзіна на лёдзе каштуе 1 рубель, а выхад на лёд з канькамі, узятымі напракат, каштуе 2 рублі за гадзіну. Для таго, каб узяць канькі напракат, трэба мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу, бо без яго канькі не выдаюць.

Хакейная пляцоўка адкрыта штодзень з 10 да 21 гадзіны. Арганізаваныя групы з трэнерам-выкладчыкам займаюцца бясплатна да 17 гадзін. У праграме работы катка — музычнае суправаджэнне. Музыка гучыць па буднях з 17 да 21 гадзіны, а па выхадных – з 12 да 21 гадзіны. Трэніроўкі дзіцячай хакейнай каманды праходзяць па буднях з 15 да 17 гадзін, у суботу і нядзелю – з 11 да 13 гадзін. Дарослая хакейная каманда трэніруецца ў будні з 21 гадзіны да 22 гадзін 30 хвілін, у выхадныя – з 15 да 17 гадзін.

Арганізатары пакідаюць за сабой права ўносіць змены ў рэжым работы катка.

Юлія БАКУНОВІЧ
Фота аўтара

2 0 286 15 Январь, 2018 Раённыя падзеі Январь 15, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *