Мінінфарм дае старт акцыі па папулярызацыі беларускай літаратуры
Опубликовал

Мінінфарм дае старт акцыі па папулярызацыі беларускай літаратуры

Міністэрства інфармацыі дае старт рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям», паведамілі ў міністэрстве.

Акцыя праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў. Яна прызначана таксама папулярызаваць чытанне, азнаёміць дзяцей з класічнымі і сучаснымі творамі. «У час акцыі на працягу года пройдуць розныя конкурсы і мерапрыемствы, удзельнікамі якіх стануць вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», — расказалі ў Мінінфарме.

Суарганізатарамі акцыі выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыя дзіцячага часопіса «Вясёлка», рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры Вясёлкі», выдавецкі дом «Звязда», ААТ «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», «Пачатковая школа».

0 0 214 09 Январь, 2018 Да ведама грамадзян Январь 9, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *