Мяч цераз сетку. Турнір па валейболе адбыўся ў Круцілавічах
Опубликовал

Мяч цераз сетку. Турнір па валейболе адбыўся ў Круцілавічах

Штогадовы традыцыйны турнір па валейболе адбыўся ў Круцілавічах. У спаборніцтвах удзельнічалі пяць валейбольных мужчынскіх дружын-аматараў ААТ “Граніт-Агра”.

Агульныя вынікі гульні наступныя:

1 месца — “Механізацыя, аддзяленне №1”,

2 месца — “Механізацыя, аддзяленне №2”,

3 месца — “Вадзіцелі”,

4 месца — “Спецыялісты”,

5 месца — “Будаўнікі”.

Турнір сумесна арганізавалі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ “Граніт-Агра”.

Дарэчы, тыдзень таму, у Круцілавічах праводзіўся жаночы турнір па валейболе, дзе першае месца заняла каманда адміністрацыі ААТ “Граніт-Агра”, другое – Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа. Трэцім прызёрам стала каманда “Заатэхнікі”.

Тэкст і фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 

2 0 508 27 Январь, 2018 Спорт і турызм Январь 27, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *