Мяняйце пашпарты загадзя
Опубликовал

Мяняйце пашпарты загадзя

Група па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама раіць грамадзянам загадзя паклапаціцца аб афармленні або абмене пашпарта.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — дакумент, які пацвярджае асобу грамадзяніна на тэрыторыі нашай краіны і за яе межамі, а таксама пацвярджае грамадзянства і права яго ўладальніка на выезд і ўезд у Беларусь. Пашпарт павінен мець кожны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту.

Для атрымання (абмену) пашпарта неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі.

Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае аднаго месяца. Аплата дзяржпошліны складае адну базавую велічыню (цяпер гэта 24 рублі 50 капеек). Пры жаданні паскорыць гэты працэс і атрымаць дакумент на працягу 15 дзён неабходна дадатковая плата ў памеры адной базавай велічыні.

Грамадзянам, якія забыліся абмяняць свае несапраўдныя пашпарты або не жадаюць гэтага рабіць з-за якой-небудзь прычыны, неабходна ведаць, што, згодна з часткай 3 артыкула 23.53 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за пражыванне без дакументаў або па несапраўдных дакументах, якія пацвярджаюць асобу, яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафа да чатырох базавых велічыняў.

Прыём грамадзян групай па грамадзянстве і міграцыі ажыццяўляецца па аўторках і пятніцах з 8 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін, па серадах — з 11 да 15 гадзін і з 16 да 20 гадзін, па чацвяргах і суботах — з 8 да 13 гадзін.

Святлана ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

0 0 333 23 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 23, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *