Ліхаманка ў дзяцей
Опубликовал

Ліхаманка ў дзяцей

Ліхаманка з’яўляецца ў большасці выпадкаў абарончай рэакцыяй арганізма. Пры павышэнні тэмпературы цела многія вірусы і бактэрыі перастаюць размнажацца або гінуць, стымулюецца выпрацоўка антыцел, утварэнне інтэрферонаў. Акрамя таго, умераная ліхаманка — да 38,5 градуса — не выклікае сур’ёзнага дыскамфорту. Таму дабівацца поўнай нармалізацыі тэмпературы не варта.

Калі дзіця застаецца актыўным, не спяшайцеся з гарачкапаніжальнымі сродкамі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе лячыць ліхаманку пры вострых рэспіраторных інфекцыях у дзяцей з дапамогай гарачкапаніжальных прэпаратаў толькі тады, калі тэмпература перавышае 38,5 градуса. Небяспека можа падсцерагаць пры тэмпературы звыш 41 градуса. Гэта можа прывесці да пашкоджання нервовай сістэмы.

Пры 38—38,5 градусаў гарачкапаніжальныя сродкі прызначаюцца толькі пры цяжкім захворванні дыхальнай, сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмаў, або калі раней былі сутаргі ці ўзрост дзіцяці да трох месяцаў.

Знізіць жар можна і без медыкаментаў

Каб узмацніць цеплааддачу, дзіця неабходна распрануць і пакласці кампрэс на пахвінныя і падпахавыя сасуды, абцерці вадой пакаёвай тэмпературы.

Абціраць дзіця спіртам або халоднай вадой не трэба. Рэзкае зніжэнне тэмпературы прыводзіць да спазму сасудаў, змяншае цеплааддачу. Не абавязкова дабівацца нармальных паказчыкаў тэмпературы, дастаткова панізіць яе на 1—1,5 градуса.

Калі на фоне ліхаманкі нават пры 38 градусах пагаршаецца стан, ёсць дрыжыкі, дрэннае самаадчуванне, скура бледная і сухая, рукі і ногі халодныя, то гарачкапаніжальны сродак трэба даць тэрмінова.

Таццяна ЧЫГІР,
доктар-педыятр Дзятлаўскай ЦРБ

0 0 202 26 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 26, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *