Лукашэнка зацвердзіў тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2018 год
Опубликовал

Лукашэнка зацвердзіў тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2018 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 473 «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2018 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гранічна дапушчальныя тарыфы сфарміраваны з улікам рэзерваў зніжэння кошту жыллёва-камунальных паслуг, выяўленых міжведамаснай рабочай групай, створанай Камітэтам дзяржаўнага кантролю па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

У выніку прымянення зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, павысяцца ў межах $5.

Плануецца, што гэтыя тарыфы дадуць магчымасць у 2018 годзе забяспечыць узровень кампенсавання насельніцтвам затрат па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг у памеры больш як 70 працэнтаў. Па большасці паслуг (тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў, ліфтаў, водазабеспячэнне, водаадвядзенне, збор, вываз і абясшкоджванне камунальных адходаў) з улікам праводзімай работы па зніжэнні іх сабекошту плануецца выйсці на стапрацэнтнае кампенсаванне. Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне маючым у ёй патрэбу безнаяўных жыллёвых субсідый.

Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем’ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20 працэнтаў іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15 працэнтаў — у сельскай мясцовасці.

0 0 154 06 Январь, 2018 Улада Январь 6, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *