Касцевіч: дэкрэт нумар 1 прызначаны дапамагчы ў працаўладкаванні тым, хто ў гэтым зацікаўлены
Опубликовал

Касцевіч: дэкрэт нумар 1 прызначаны дапамагчы ў працаўладкаванні тым, хто ў гэтым зацікаўлены

Дэкрэт нумар 1 прызначаны дапамагчы ў працаўладкаванні тым, хто ў гэтым зацікаўлены, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч 28 студзеня на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА. «У прэамбуле дэкрэта нумар 1 дакладна абазначана — мы ідзём на садзейнічанне, стымуляванне занятасці. На мой погляд, дэкрэт — гэта адзін з дакументаў пакета па лібералізацыі бізнесу. Мы стварылі ўмовы, а цяпер максімальна будзем садзейнічаць у працаўладкаванні. Дапаможам тым, хто зацікаўлены ў рабоце», — сказала Ірына Касцевіч. Дэкрэтам прадугледжана стварэнне пастаянна дзеючых камісій пры мясцовых органах улады. Паводле слоў міністра, аналагічны вопыт ужо ёсць, ён быў набыты ў 2017 годзе. Роля такіх камісій — падысці індывідуальна да кожнага чалавека. Вядома, нельга распрацаваць алгарытм для кожнай цяжкай жыццёвай сітуацыі, часам жыццё робіць сапраўды шмат сюрпрызаў, адзначыла міністр. Аднак такія камісіі павінны азнаёміцца з абставінамі, чаму чалавек трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, разабрацца, аказаць, калі неабходна, дапамогу ў працаўладкаванні, а, можа, вырашыць праблему. Бясспрэчна, вялікі пласт работы пры гэтым будзе ўскладзены на плечы органаў мясцовай улады, адзначыла кіраўнік ведамства. Аднак вопыт 2017 года даў станоўчыя вынікі. Дапамога ў працаўладкаванні, вырашэнні шэрага пытанняў была аказана сапраўды многім грамадзянам, таму такая работа толькі прадоўжыцца. У сувязі з гэтым Ірына Касцевіч адзначыла актуальнасць кірмашоў вакансій — пляцовак, на якіх перш за ўсё можна азнаёміцца з будучым наймальнікам, прайсці некалькі гутарак. Што датычыцца службаў занятасці, за мінулы год яны дапамаглі працаўладкавацца амаль 200 тыс. чалавек. Гэта сведчыць аб тым, што такія паслугі дзяржавы запатрабаваны. Другая частка дэкрэта нумар 1 прадугледжвае стымуляванне да занятасці, магчыма, праз «рубель», адзначыла Ірына Касцевіч. «Для тых, хто знаходзіцца ў працаздольным узросце і не хоча працаваць, не лічыць патрэбным, прадугледжана поўнае пакрыццё затрат тых паслуг, якія льгатуюцца дзяржавай. Гэта і транспарт, адукацыя, ахова здароўя, паслугі ЖКГ», — сказала кіраўнік ведамства. Якія менавіта гэта будуць паслугі, вызначаць да 1 красавіка.
БелТА

0 0 210 29 Январь, 2018 Галоўныя тэмы Январь 29, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *