Калядныя віншаванні для ветэранаў
Опубликовал

Калядныя віншаванні для ветэранаў

У час навагодніх святаў члены пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Глебаву і ветэрана педагагічнай працы Аляксандру Майсейчык.

Гэтыя жанчыны годна перажылі ўсе выпрабаванні лёсу, а цяпер акружаны нашымі ўвагай і клопатам.

Са шчырымі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі члены пярвічнай жаночай арганізацыі Таркачоўскай школы падарылі ветэранам цеплыню сваіх сэрцаў, падарункі, даставілі ім радасць ад прыемнай сустрэчы ў святочныя дні. Крыху ўвагі, крыху ўдзелу — і жыццё напаўняецца сэнсам і верай у лепшае. Усім нам, і дзецям, і дарослым, хочацца верыць у цуды. А калі верыш — яны абавязкова адбываюцца, асабліва калі мы іх ствараем самі. З Новым годам, дарагія жанчыны! З Калядамі!

Ганна ГАЎРОШ,
дырэктар Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы

1 0 66 06 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 6, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *