Духоўная апека
Опубликовал

Духоўная апека

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна наведваюць сёстры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Яны дапамагаюць наведвальнікам аддзялення падрыхтавацца да таінстваў споведзі і прычасця, вядуць духоўныя размовы.

Духоўна апякае наведвальнікаў «Праменьчыка» протаіерэй Мікалай Пінчук, настаяцель сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве. У час каляднага посту айцец Мікалай расказаў асаблівым людзям аб значэнні для хрысціян таінстваў царквы, посту, свята Нараджэння Хрыстовага, паспавядаў і прычасціў усіх жадаючых.

Ірына КАЎКЕЛЬ

0 0 47 14 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 14, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *