Дарагія жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!
Опубликовал

Дарагія жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!

З пачуццём глыбокай радасці віншую ўсіх вас са святамі Нараджэння Хрыстовага і грамадзянскім Навалеццем. Зноў святыя дні звяртаюць да Госпада нашы сэрцы, служаць нашаму духоўнаму навучанню, абнаўляюць у нас перажыванне адзінства з Богам і адзін з адным у Царкве Хрыстовай, на чале якой Сын Божы.

Знаходзячыся ў малітоўным сузіранні каля Віфлеемскіх ясляў, мы зноў і зноў перажываем гэту падзею, калі Бог стаў Чалавекам, аналізуем свае ўчынкі, ці вартыя яны любові Госпада, які паслаў Сына Свайго Адзінароднага, “каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ін. 3, 16). З году ў год, са стагоддзя ў стагоддзе Святая Царква нагадвае хрысціянам, што ў тую прамяністую ноч неба прынесла Хрысту зорку, зямля — пячору, пастухі — пакланенне, мудрацы — дары. Што ж прынясём Яму мы?

У Святым Пісанні Гасподзь адкрывае нам тое, што чакае ад нас — чыстае сэрца ад грахоў, накіраванае да Нябеснага Айца. Няхай святло Віфлеемскай зоркі заўжды асвятляе ў нашых душах гэты святы шлях узыходжання да Госпада. Няхай не толькі на словах, але і справамі, усім сваім жыццём кожны з нас стане вучнем Таго, Хто прыйшоў на зямлю дзеля нашага выратавання.

Дарагія браты і сёстры, яшчэ раз ад усяго сэрца віншую ўсіх вас і вашых блізкіх са святам Нараджэння Хрыстовага. Будзем маліць Збавіцеля аб дапамозе ў нашым штодзённым жыцці, веры, надзеі, любові, духоўнай і цялеснай моцы.

Святар Іаан Кісель,
благачынны Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава

0 0 67 07 Январь, 2018 Раённыя падзеі Январь 7, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *