“Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”
Опубликовал

“Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Пад такой назвай з 27 лістапада па 3 студзеня праводзілася анлайн-гульня, якую арганізавала Казлоўшчынская сярэдняя школа. Удзельнікамі гульні сталі 32 каманды (192 вучні) з трыццаці адной установы адукацыі Гродзенскай вобласці і адна каманда з установы адукацыі Брэсцкай вобласці. На працягу пяці тыдняў знаёмства ўдзельнікаў гульні было віртуальным. Каманды выконвалі заданні на пяці этапах. А 13 студзеня Казлоўшчынская сярэдняя школа сабрала пераможцаў. Гасцямі сталі каманды Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы,

Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна, сярэдняй школы № 11 г. Ліды, Крупаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна, Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Эйгердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна.

Вучні і педагогі ўстановы адукацыі прывіталі гасцей па народных звычаях: добрымі словамі, песняй і хлебам-соллю.

У час бліц-апытання “Давайце пазнаёмімся!” кожная каманда расказала пра мясцовасць і школу, з якой прыехала, звярнуўшы асаблівую ўвагу на гістарычную спадчыну сваёй малой радзімы.

Выказваючы ўражанні ад анлайн-гульні, удзельнікі каманд адзначылі, што самымі цікавымі былі заданні “Неафіцыйныя сімвалы гарадоў” і “Карта знакамітых аб’ектаў”; найбольш запомніўся этап “Традыцыі, абрады і кухня Беларусі”. На выкананне аднаго этапу гульні каманда затрачвала адзін тыдзень. Самым складаным для ўсіх удзельнікаў было заданне “Словы з вершаў”. Па дапамогу у час гульні вучні звярталіся да сваіх настаўнікаў.

Урачыстым момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне каманд. Дырэктар школы Ігар Данільчык уручыў дыпломы і падарункі пераможцам гульні.

Дыпломы III ступені атрымалі: каманда “Суквецце” сярэдняй школы №11 г. Ліды, каманда “Аматары гісторыі” Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы і каманда “Даследчыкі” Эйгердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна, каманда “Гармонія” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і каманда “Нашчадкі” Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы Дзятлаўскага раёна.

Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны: каманда “Патрыёты краіны” сярэдняй школы №11 г. Ліды, каманда “Зорачкі” Крупаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна.

Лідарам на ўсіх этапах анлайн-гульні была каманда “Вандроўнікі” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна. Менавіта яна набрала максімальную колькасць балаў і атрымала дыплом I ступені.

Беларускія песні, гульні, танцы, падрыхтаваныя вучнямі, педагогамі школы і работнікамі мясцовага Дома культуры, стварылі непаўторную святочную атмасферу ў гэты дзень.

Напрыканцы свята, перадаючы па крузе калядную зорку, удзельнікі мерапрыемства пажадалі адзін аднаму шчасця, здароўя, дабрабыту, міру, спакою і цудаў.

А дарэчы на абласным конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” праект анлайн-гульні «Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” быў адзначаны дыпломам III ступені ў намінацыі “Праектна-даследніцкая дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій”.

 

Жанна ЦЯЦЕРЫНА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,
Галіна ХІЛІМОНЧЫК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы

0 0 128 22 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 22, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *