Акцыя «Нашы дзеці»
Опубликовал

Акцыя «Нашы дзеці»

Штогод у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». У ёй прымаюць удзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі сілавых структур.

Не пакідае дзяцей без увагі кіраўніцтва і супрацоўнікі папраўчай установы «Папраўчая калонія-пасяленне №26» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці. Па традыцыі напярэдадні Калядаў і Новага года супрацоўнікі папраўчай установы наведалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава і падарылі ім навагоднія падарункі, павіншавалі дзяцей і педагагічны калектыў з Калядамі і Новым годам, разам праспявалі некалькі дзіцячых песняў. Дзеці падзякавалі за падарункі.

Сяргей ШЫШКО,
намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні ПКП №26

0 0 121 06 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 6, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *