Актуальная праблема
Опубликовал

Актуальная праблема

Нездавальняючы стан сістэмы цеплазабеспячэння прыводзіць да неэфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў і з’яўляецца адной з прычын звышнарматыўных стратаў.

Пры гэтым, запланаваныя аб’ёмы замены цепласетак не выконваюцца арганізацыямі ЖКГ Гродзенскай вобласці з году ў год. Так, у 2016 годзе праведзена замена ўсяго 46,6 км цеплавых сетак або 56% ад даведзенага задання (83 км). Заданне не выканана ўсімі раённымі арганізацыямі ЖКГ (акрамя Шчучынскага РУП ЖКГ).

Пытанне несвоечасовага выканання работ па перакладцы цеплавых сетак у горадзе Гродне, якія знаходзяцца на балансе арганізацый ЖКГ, быў узняты Камітэтам дзяржкантролю вобласці яшчэ ў ліпені мінулага года. На пачатак ацяпляльнага перыяду па горадзе гадавое заданне па перакладцы сетак цеплазабеспячэння было выканана толькі напалову. Дадзены факт спараджае шматлікія нараканні жыхароў горада Гродна, у тым ліку і ў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Праблема перыядычнай адсутнасці гарачай вады і цяпла ў дамах як ніколі актуальная.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

0 0 91 17 Январь, 2018 Эканоміка Январь 17, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *