Аб змяненні межаў населеных пунктаў раёна
Опубликовал

Аб змяненні межаў населеных пунктаў раёна

На падставе пунктаў 3,4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Рэспублікі Беларусь”, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прымае меркаванні і прапановы жыхароў Дзятлаўскага раёна па пытанні змянення межаў некаторых сельскіх населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна.

У рысу населенага пункта Вянскі Дзятлаўскага сельсавета ўключаецца зямельны ўчастак плошчай 44,3729 гектара, працягласць межаў складае 3522,278 метра.

У рысу населенага пункта Яцвезь Дзятлаўскага сельсавета ўключаецца зямельны ўчастак плошчай 84,845 гектара, працягласць межаў складае 8695,381 метра.

У рысу населенага пункта Самойлаўшчына Казлоўшчынскага сельсавета ўключаецца зямельны ўчастак плошчай 26,527 гектара, працягласць межаў складае 3906,704 метра.

У рысу населенага пункта Агароднікі Парэцкага сельсавета ўключаецца зямельны ўчастак плошчай 24,9341 гектара, працягласць межаў складае 2823,673 метра.

У рысу населенага пункта Ліпічанская Пушча Парэцкага сельсавета ўключаецца зямельны ўчастак плошчай 47,71 гектара, працягласць межаў складае 9926,365 метра.

У рысу населенага пункта Рыбакі Данілавіцкага сельсавета ўключаецца зямельны ўчастак плошчай 7,2445 гектара, працягласць межаў складае 2460,51 метра.
Работы па змяненні межаў вышэйзгаданых сельскіх населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна выкананы з вылічэннем каардынатаў у сістэме 1963 года.

У адпаведнасці з абзацам другім артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь” грамадзяне маюць права выказваць сваё меркаванне па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў сродках масавай інфармацыі і яго размяшчэння ў глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Меркаванні грамадзян па пытанні плануемага змянення межаў сельскіх населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна прымаюцца ў тэрмін да 22 студзеня 2018 года ўключна ў пісьмовай форме па адрасе: 231471, Гродзенская вобласць, г. Дзятлава, вул. Леніна, 18 Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы і асабістым подпісам грамадзяніна або ў электроннай форме на адрас электроннай пошты zemsl@dyatlovo.gov.by з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы, электроннага адраса.

Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрміну, разгляду не падлягаюць.

Землеўпарадкавальная служба Дзятлаўскага райвыканкама

0 0 103 16 Январь, 2018 Улада Январь 16, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *