Абмаражэнне: прыкметы і першая дапамога
Опубликовал

Абмаражэнне: прыкметы і першая дапамога

З надыходам халадоў расце рызыка атрымаць пераахаладжэнне арганізма або абмаражэнне, калі доўгі час знаходзіцца на холадзе, мароза, асабліва ў сырое ветранае надвор’е. Гэтаму садзейнічае таксама галаданне, алкагольнае ап’яненне, цесны абутак, вільготнае адзенне.

Першае, што трэба зрабіць пры прыкметах абмаражэння — даставіць пацярпелага ў бліжэйшае цёплае памяшканне, выклікаць доктара, зняць мокрае адзенне і абутак.

Калі абмаражэнне I ступені, ахалоджаныя ўчасткі цела саграваюць да пачырванення цёплымі рукамі, лёгкім масажам, акуратнымі расціраннямі шарсцяной тканінай, дыханнем. Пасля гэтых працэдур на пашкоджаны ўчастак можна накласці ватна-марлевую павязку.

Пры абмаражэннях II-IV ступеняў, неабходна хутка саграваць канечнасці, масажыраваць і расціраць іх нельга. На пашкоджанае месца накладзіце цеплаізалюючую павязку (слой марлі, тоўсты слой ваты, яшчэ раз марлю і верхнім слоем — поліэтылен або брызент). На пашкоджаныя канечнасці накладваецца шына, можна выкарыстоўваць дошчачку, стары часопіс або кардон. Пацярпелага неабходна ўкрыць коўдрай, даць цёплае пітво (нямоцны ці травяны чай), накарміць гарачай ежай.

Пры абмаражэнні нельга расціраць пашкоджаныя ўчасткі цела снегам, паколькі капіляры вельмі далікатныя. Праз мікратрэшчыны на скуры можна занесці інфекцыю і абмаражэнне II ступені можа перайсці ў гангрэну. Не рэкамендуецца таксама выкарыстоўваць грэлкі, праточную гарачую ваду. Пры абмаражэннях III-IV ступені неэфектыўна ўціраць у скуру алей ці тлушч, шкоднае расціранне спіртам.

Памятайце, што пушчанае на самацёк абмаражэнне можа прывесці да гангрэны, а затым страты канечнасці. Абавязкова звярніцеся па дапамогу да доктара.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 199 11 Январь, 2018 Бяспека Январь 11, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *