Выкарыстоўвайце піратэхніку правільна

Здарэнні і бяспека

З набліжэннем навагодніх святаў у дарослых і дзяцей узнікае жаданне часцей скарыстацца хлапушкамі, петардамі або феерверкамі. Набыццё, а тым больш выкарыстанне няякасных піратэхнічных вырабаў, а таксама невыкананне інструкцыі па выкарыстанні і захоўванні вырабаў можа прывесці да сур’ёзных наступстваў – пажараў і траўмаў.

Напярэдадні святаў работнікі Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць навучанне асобаў, якія гандлююць піратэхнікай, па праграме пажаратэхнічнага мінімуму, а таксама маніторынгі месцаў продажу і захоўвання піратэхнічных вырабаў.

Некалькі парадаў пакупнікам піратэхнікі:

  • пры пакупцы піратэхнічных вырабаў звяртайце ўвагу на тэрміны прыдатнасці, патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу, інструкцыю па выкарыстанні;
  • захоўвайце іх далей ад награвальных прыбораў, у недаступных для дзяцей месцах;
  • не выкарыстоўвайце піратэхнічныя вырабы, у якіх ёсць дэфекты, паблізу жылых дамоў, пры моцным ветры, у памяшканнях, а таксама не дазваляйце дзецям карыстацца імі;
  • фітыль варта падпальваць на адлегласці выцягнутай рукі;
  • не нахіляйцеся над піратэхнічнымі вырабамі ў час іх выкарыстання, не запускайце паўторна, калі не спрацаваў фітыль;
  • не выкарыстоўвайце піратэхніку, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення.

Д. БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *