Свята завітала ў сацыяльны прытулак

Падзеі

Новы год — час спаўнення жаданняў. Дзеці і дарослыя з нецярпеннем чакаюць яго, каб хоць ненадоўга акунуцца ў свет чараўніцтва і цудаў. Кожны год магчымасць паверыць у мару і атрымаць навагоднія падарункі дзецям дае дабрачынная рэспубліканская навагодняя акцыя «Нашы дзеці».

У рамках акцыі ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава завіталі госці — начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Бародзіч, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай і кадравай рабоце Ігар Хітро, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык.

Удзельнікі акцыі павіншавалі з Новым годам дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і сустракаюць святы ў сацыяльным прытулку, а таксама іх педагогаў. У падарунак ад гасцей выхаванцы прытулка атрымалі цукеркі, мячы, канструктары, пазлы.

Ірына СТЫРНІК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *