Стартуе навагодняя віктарына

Да ведама грамадзян

28 снежня 2017 года Лідскае тэлебачанне праводзіць віктарыну сярод сваіх тэлегледачоў. Уладальнікам каштоўных прызоў можа стаць любы жыхар Гродзенскай вобласці. На працягу трох гадзін прамога эфіру шчаслівых уладальнікаў знойдуць вялікі тэлевізар, смартфон, залатая падвеска з брыльянтам і яшчэ мноства падарункаў. Кожны, хто дазвоніцца ў прамы эфір, павінен адказаць на 3 пытанні вядучага. Пачнецца віктарына ў 19 гадзін, а ўбачыць усё можна на канале «Ліда ТВ» (111 канал у пакеце інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і ў пашыраных пакетах абсалютнай большасці кабельных аператараў Гродзенскай вобласці).

Разам падорым навагоднюю казку ўсім жыхарам Гродзенскай вобласці!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *