Лукашэнка: у 2018 годзе мы павінны правесці сур’ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі

Улада

У 2018 годзе ў Беларусі павінны правесці сур’ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў рамках акцыі «Нашы дзеці».
«Наступны год будзе самым сур’ёзным у плане адукацыі. Тут мы павінны правесці сур’ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні нашай адукацыі, зрабіць яе нармальнай і адаптаванай да сучаснага жыцця і жыцця ў будучым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, школьная праграма вельмі насычаная і складаная. «Вядома, важна гэты этап прайсці дастойна, набыць веды, таму што (вы, напэўна, таксама заўважылі) ісці ў будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма. Жыццё стала значна складанейшым, і вам трэба гэта ўсё асвоіць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
З іншага боку, адзначыў ён, у Беларусі пастаянна праводзіцца работа па адаптацыі школьнай праграмы, робіцца ўсё, каб яна была даступнай і аптымальнай. «Каб настаўнікі і бацькі не насаджалі вам лішняга, каб вы, акрамя вучобы, у школьныя гады маглі займацца спортам, любімым мерапрыемствам. І мы ў гэтым напрамку нямала зрабілі», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *