Электрабяспека ў навагоднія святы

Здарэнні і бяспека

З надыходам навагодніх святаў амаль у кожным доме ставяць і ўпрыгожваць ёлкі. Таму варта ведаць элементарныя правілы бяспекі пры выкарыстанні электрычных устройстваў для навагодніх ёлак. Ёлку заўсёды неабходна ўстанаўліваць на ўстойлівай падстаўцы і ўпрыгожваць яе толькі заводскай электрагірляндай, якая павінна мець неразборную вілку; не дазваляйце дзецям падключаць гірлянды да электрычнай сеткі; не імкніцеся самастойна разбіраць уключаныя гірлянды, рамантаваць або мадыфікаваць іх; не згінайце і не нацягвайце іх. Беражыце пакаёвыя гірлянды ад кантакту з вадой.

Гірлянды для вуліцы павінны мець больш надзейную ізаляцыю, якая абараняе ад вільгаці і пылу. Ёлкі, якія ўстанаўліваюцца па-за памяшканнямі, нельга ўпрыгожваць гірляндамі, прызначанымі для хатняга выкарыстання. Пры пакупцы варта звярнуць увагу на ўпакоўку, дзе абавязкова павінны быць указаны таварны знак, клас аховы і ступень абароны ад пранікнення вільгаці і пылу, лічбы на каробцы павінны супадаць з лічбамі на вырабе. Ва ўпакоўцы павінна быць інструкцыя па эксплуатацыі і сертыфікат адпаведнасці на выраб.

Лідзіруючае месца па практычнасці і эстэтычнасці займаюць святлодыёдныя (LED) гірлянды. Іх перавагамі з’яўляюцца павышаная ахова ад вільгаці, невялікае энергаспажыванне, высокая яркасць, шмат колераў, дынаміка святла. Яны выкарыстоўваюцца як на вуліцы, так і ў інтэр’еры, зручныя ў мантажы. Акрамя таго, тросы падвешвання кабеляў і гірляндаў павінны быць занулены і заземлены.

Пры арганізацыі і правядзенні кірмашоў падключэнне разетак для ўключэння гандлёвага абсталявання і рэкламнага асвятлення неабходна выконваць з прымяненнем устройстваў ахоўнага адключэння.

Пры афармленні ёлкі забараняецца выкарыстоўваць для ўпрыгожвання лёгкія на загаранне цацкі і ўпрыгажэнні; прымяняць для ілюмінацыі ёлкі свечкі, бенгальскія агні, феерверкі; абкладваць падстаўку і ўпрыгожваць галінкі ёлкі не прамочанай вогнеахоўным сродкам ватай і цацкамі з яе. Перад падачай напружання на аб’екты навагодніх мерапрыемстваў неабходна прад’явіць электраўстаноўкі і тэхнічную дакументацыю для агляду і допуску ў эксплуатацыю інспекцыяй энерганагляду.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *