Фестывалі, святы, конкурсы

Да ведама грамадзян

З 25 снежня па 5 студзеня ў 12 і 15 гадзін запрашаем усіх у Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры на займальныя навагоднія прыгоды пад назвай “Казка да нас прыходзіць”. Вас чакаюць цікавыя спектаклі, сустрэча са знаёмымі персанажамі, гульні, конкурсы, карагоды.

З 25 па 31 снежня горад Гродна запрашае на Навагоднія святочныя мерапрыемствы. На плошчах Леніна, Савецкай будуць функцыянаваць: каток і атракцыёны, катанне на экскурсійным лімузіне “Rolls-Royce” па цэнтральных вуліцах з вадзіцелем — Дзедам Марозам, а для дзяцей — катанне на ўпрыгожаных навагодняй ілюмінацыяй поні. На працягу дня будзе працаваць “Пошта Дзеда Мароза”.

З 25 па 30 снежня з 10 да 17 гадзін у вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна будзе арганізавана каляднае свята “У гасцях у Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі”. Будуць працаваць выставы-продажы калядных сувеніраў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзіцца зімовыя гульні, конкурсы.

З 25 па 30 снежня з 11 да 16 гадзін у Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале, шлюз Дамброўка, будзе праходзіць тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне “Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале”. У “Сядзібе Дзеда Мароза” будзе працаваць навагодняя “Пошта”. Можна будзе пабываць на “Сцежцы казак”, загадаць жаданне на “Чароўным мастку”, пачаставацца гарачым чаем і блінамі, наведаць сувенірную краму, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі героямі.

З 25 снежня па 14 студзеня з 11 да 15 гадзін рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Свіцязянскі”, размешчаны паблізу вёскі Валеўка Навагрудскага раёна, на беразе возера Свіцязь, запрашае на арт-прадстаўленне “Новы год у эколага-забаўляльным цэнтры “У гасцях у 12 месяцаў”. У праграме: карагоды і вясёлыя гульні, конкурсы і падарункі, запальванне агнёў на навагодняй ёлцы і шмат іншых сюрпрызаў.

З 25 снежня па 14 студзеня Ашмянскі раённы цэнтр культуры і ААТ “Будаўнік” запрашаюць арганізаваныя групы дзяцей (15-20 чалавек) на навагодняе тэатралізаванае свята “Шчанячы патруль. Аперацыя “Новы год” у аграсядзібе “Вячкойні”. Вас чакаюць незабыўныя прыгоды разам з героямі мультфільма “Шчанячы патруль”, пачастункі і падарункі ад Дзядулі Мароза.

З 26 па 31 снежня Палац культуры горада Ліды запрашае наведаць комплексную праграму для ўсёй сям’і “Навагодняе падарожжа ў казку”. На свяце вас чакае сямейная фотасесія “Фотапрывітанне” ў інтэр’ерах навагодніх дэкарацый, гульнявое прадстаўленне “Вясёлая завіруха”, тэатралізаванае прадстаўленне “Незвычайны тарарам Ката Вучонага”.

Карнавальныя шоу “Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак” будзе праходзіць: 30 снежня – горад Смаргонь, пачатак у 11 гадзін.

Навагоднія тэатралізаваныя святы пройдуць: 30 снежня – аграгарадок Лаздуны 1, Іўеўскі раён, пачатак у 12 гадзін; 30 снежня — аграгарадок Станцыя Ашмяны, Ашмянскі раён, пачатак у 11 гадзін. У праграме: навагоднія песні, танцы, жарты, казачныя героі і шмат іншага.

Алена МІКАЛАЕВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *