«Цуды на Каляды»

Да ведама грамадзян

Дабрачынная акцыя пад такой назвай стартуе ў Беларусі 11 снежня з ініцыятывы грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «БРПА». Яна будзе доўжыцца на працягу навагодніх і калядных святаў і завяршыцца 8 студзеня 2018 года.

Сімвалы акцыі — чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі ахінуць людзей у Навагоднія і Калядныя дні клопатам і ўвагай.

Валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» і цімураўцы БРПА будуць дапамагаць дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Конкурсы, святочныя праграмы, віншаванні адрасуюць для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі,
павіншуюць і непаўналетніх, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, шпіталях, выхаваўчых калоніях.

Акцыя таксама ўключае збор спартыўнага інвентара, канцылярскіх тавараў, прыладаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для перадачы ў дзіцячыя сацыяльныя ўстановы.
Візітная картка акцыі — «Ёлка жаданняў». Навагодняе дрэва ўстанаўліваецца ў людным месцы (звычайна ў гандлёвай зале вялікага магазіна). На ёлцы мацуюцца паштоўкі з пажаданнямі дзяцей-выхаванцаў сацыяльных установаў. Любы наведвальнік можа стаць добрым чараўніком і выканаць запаветную мару таго ці іншага дзіцяці.

Галоўным мерапрыемствам акцыі з’яўляецца «Калядная ёлка «Нашы дзеці», якая традыцыйна праходзіць у Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *