18 снежня — 100 гадоў з дня ўтварэння органаў ЗАГС

Да ведама грамадзян

Паважаныя работнікі органаў ЗАГСаў! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята.

100-годдзе ЗАГС — знамянальная дата. Гэтыя ўстановы сталі неад’емнай часткай нашага грамадства, бо за сто гадоў нарадзілася і згуляла вяселле не адно пакаленне людзей, і ўсе гэтыя радасныя падзеі рэгістравалі работнікі ЗАГСа.

Дзейнасць органаў ЗАГС мае вялікае значэнне ў жыцці грамадства, у ахове сямейных правоў грамадзян. У любым цывілізаваным грамадстве існуе інстытут сям’і, і будучыня чалавецтва не мысліцца без яе. Для кожнага чалавека сям’я — гэта пачатак усяго, адна з найвялікшых каштоўнасцяў, створаных чалавекам за ўсю гісторыю свайго існавання.

Сям’я — гэта першасная ячэйка сучаснага грамадства, і яе ўстойлівасць аказвае значны ўплыў на дабрабыт дзяржавы.

Жадаем, каб шчасце чалавечых сэрцаў было і ў вас, каб заўсёды іскрыліся вочы і ўзрастала жаданне жыць, тварыць і любіць. Дастатку вам, росквіту, дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *