Чытаем  беларускую  кнігу (Агляд літаратуры)
Опубликовал

Чытаем беларускую кнігу (Агляд літаратуры)

Вельмі многа цікавых кніг напісалі для дзяцей беларускія пісьменнікі. І мы запрашаем пачытаць кнігі на беларускай мове.

Шмат цікавых вершаў і апавяданняў вы знойдзеце у зборніку “Жывіца”. У апавяданні Яўгена Каршукова “Пасланне нашчадкам” вы пазнаёміцеся з хлопчыкам Міколкай, які не хацеў вучыцца, а яго дзед прымушаў выконваць урокі. Вось Міколка задумаў паскардзіцца на дзеда нашчадкам. Напісаў свае крыўды, паклаў у банку і закапаў. А што было далей вы даведаецеся прачытаўшы гэты твор.

Аб адносінах да дамашніш жывёл напісана кніга Максіма Лужаніна “Добры хлопец Дзік”. Здзейснілася мара дзяцей: у іх доме паявіўся прыхожы шчанюк, якога назвалі Дзік. Сабака вырас прыгожы і разумны. Яго выпускалі гуляць, але аднойчы ён не вярнуўся.

Што з ім здарылася, што яму прыйшлося перажыць, даведаецеся з кнігі “Добры хлопец Дзік”.

Прачытаўшы кнігу Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”, пра двух маленькіх шчанюкоў, вы ужо ніколі не пакрыўдзіце сваіх меньшых сяброў.

У кнізе Артура Вольскага “Адэльчыны ручнікі” ёсць цікавы і пазнавальны расказ-эсэ “Хлеб—усяму галава”. Цяпер, дзеці, вы не задумываецеся аб цане хлеба, бо ў вас яго заўжды многа. А былі такія часы, ад хлеба залежала жыццё людзей. Прачытаўшы гэта апавяданне, мы верым, вы будзеце берагчы і з павагай адносіцца да хлеба.

“Свіцязянская русалка”—незвычайная кніга для дзяцей вядомага беларускага аўтара Уладзіміра Ліпскага. Каб любіць свой край, трэба ведаць яго гісторыю. Старонкі гэтай кнігі—гэта сустрэча з Бераставіцай і Навагрудкам, Ашмянамі і Смаргонню, Слонімам і Зэльвай. З любоўю аўтар расказвае і пра жыхароў нашай старонкі.

У кнігу “Пакліч у госці сонца” увайшлі цікавыя аповесці і апавяданні, казкі. Нікога не пакіне раўнадушным расказ Лідзіі Арабей “Мама”, дзе маленькі Паўлік з дзіцячага дома шукаў сабе маму, таму, што ў яго ніколі не было ні мамы, ні таты. А вось ці знойдзе ён сабе маму вы таксама даведаецеся прачытаўшы гэта апавяданне. Усе творы гэтай кнігі вучаць вас, дзеці, паважаць і цаніць добрых людзей, паважаць родную мову і любіць сваю Радзіму.

Людміла ГАЙДУК,
бібліятэкар СШ№3

0 0 407 21 Декабрь, 2017 Сацыяльная сфера Декабрь 21, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *