Ці знойдзе Паўлік маму?
Опубликовал

Ці знойдзе Паўлік маму?

Шмат цікавых кніг беларускіх аўтараў можна знайсці на паліцах бібліятэкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Вось некаторыя з іх.

Аб адносінах да дамашніх жывёлін расказвае ў кнізе “Добры хлопец Дзік” Максім Лужанін. Здзейснілася мара дзяцей: у іх доме з’явіўся шчанюк, якога назвалі Дзік. Сабака вырас прыгожы і разумны. Яго выпускалі гуляць, але аднойчы ён не вярнуўся. Што з ім здарылася, што яму прыйшлося перажыць, можна даведацца, прачытаўшы кнігу.

У кнізе Артура Вольскага “Адэльчын ручнік” ёсць цікавы і пазнавальны расказ “Хлеб — усяму галава”. Цяпер многія дзеці не задумваюцца аб цане хлеба, бо яго заўжды шмат. А былі такія часы, калі ад хлеба залежала жыццё чалавека.

Любіць свой край, ведаць яго гісторыю навучыць кніга “Свіцязянская русалка” Уладзіміра Ліпскага. Старонкі гэтай кнігі – гэта сустрэча з Бераставіцай і Навагрудкам, Ашмянамі і Смаргонню, Слонімам і Зэльвай. Расказвае аўтар і пра жыхароў нашай старонкі.

У кнігу “Пакліч у госці сонца” ўвайшлі цікавыя аповесці, апавяданні, казкі. Нікога не пакіне раўнадушным расказ Лідзіі Арабей “Мама”, у якой маленькі хлопчык Паўлік з дзіцячага дома шукаў сабе маму. Ці знойдзе ён маму, можна даведацца, прачытаўшы апавяданне.

Людміла ГАЙДУК,
бібліятэкар сярэдняй школы №3 горада Дзятлава

0 0 162 29 Декабрь, 2017 Сацыяльная сфера Декабрь 29, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *