Фестывалі, святы, конкурсы
Опубликовал

Фестывалі, святы, конкурсы

З 18 па 23 снежня ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры пройдзе цыкл майстар-класаў “Навагодні бум” па ўпрыгожванні святочнага стала, вырабе падарункаў для блізкіх, дэкарыравання дома, вырабе ёлачных цацак і многае іншае.

З 18 па 31 снежня горад Гродна запрашае на Навагоднія святочныя мерапрыемствы. На плошчах Леніна, Савецкай будуць функцыянаваць: каток і атракцыёны, катанне на экскурсійным лімузіне “Rolls-Royce” па цэнтральных вуліцах з вадзіцелем — Дзедам Марозам, а для дзяцей — катанне на ўпрыгожаных навагодняй ілюмінацыяй поні.

З 18 па 30 снежня з 10 да 17 гадзін у вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна адкрывае святочны сезон каляднае свята “У гасцях у Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі”. Для наведвальнікаў арганізуюцца зімовыя гульні, конкурсы, забавы. Будуць працаваць выставы-продажы калядных сувеніраў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

З 18 снежня па 15 студзеня ў Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале, шлюз Дамброўка, адбудзецца тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне “Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале”.

Гэта будзе шоу на свежым паветры — вясёлыя конкурсы, жарты, гульні, песні каля навагодняй ёлкі. У “Сядзібе Дзеда Мароза” будзе працаваць навагодняя “Пошта”, дзе кожны зможа пакінуць ліст Дзеду Марозу з жаданнем і просьбай, а таксама адправіць ліст з віншаваннем для знаёмых і родных. Акрамя таго, можна будзе пабываць на “Сцежцы казак”, загадаць жаданне на “Чароўным мастку”. Пасля ўдзелу ў “Зімовых забавах на Аўгустоўскім канале” можна будзе пачаставацца гарачым чаем і блінамі, наведаць сувенірную краму, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі героямі, а таксама сімвалам новага 2018 года – Земляным Сабакам і сімвалам адыходзячага года – Вогненным Пеўнем.

З 20 снежня 2017 года па 14 студзеня 2018 года з 11 да 15 гадзін рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Свіцязянскі”, размешчаны паблізу вёскі Валеўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, на беразе возера Свіцязь, запрашае на арт-прадстаўленне “Новы год у эколага-забаўляльным цэнтры “У гасцях у 12 месяцаў”. У праграме: карагоды і вясёлыя гульні, конкурсы і падарункі, запальванне агнёў на навагодняй ёлцы і шмат іншых сюрпрызаў.

22 снежня ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пройдзе ўшанаванне таленавітай моладзі раёна ў сферы культуры “Феерверк талентаў”. У праграме: цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсаў і фестываляў, святочны канцэрт.

22 снежня ў Карэліцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца шоу-праграма “Танцы з зоркамі”. Гэта адзінае шоу ў Гродзенскай вобласці, у якім удзельнічаюць кіраўнікі і спецыялісты буйных прадпрыемстваў, арганізацый раёна. З кожнай парай канкурсантаў працуюць настаўнікі харэаграфіі Карэліцкай школы мастацтваў і Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Карнавальныя шоу “Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак” будуць праходзіць: 18 снежня – горад Ліда, пачатак у 16 гадзін; 20 снежня — гарадскі пасёлак Зэльва, пачатак у 13 гадзін; 21 снежня — горад Ашмяны, пачатак у 12 гадзін; 21 снежня – горад Масты, пачатак у 15 гадзін; 22 снежня — горад Свіслач, пачатак у 15 гадзін; 22 снежня — горад Дзятлава, пачатак у 17 гадзін 30 хвілін; 23 снежня — горад Слонім, пачатак у 15 гадзін; 23 снежня – горад Ваўкавыск, пачатак у 17 гадзін. У праграме: урачыстыя шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурак, тэатралізаваныя прадстаўленні, запальванне галоўных ёлак раёна, конкурсы, віншаванні і шмат іншага.

Падрыхтавала да друку Алена МІКАЛАЕВА

0 0 256 16 Декабрь, 2017 Культура і адпачынак Декабрь 16, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *