У Беларусі ў 2018 годзе пенсіі плануюць павышаць адзін раз
Опубликовал

У Беларусі ў 2018 годзе пенсіі плануюць павышаць адзін раз

У Беларусі ў 2018 годзе пенсіі плануюць павышаць адзін раз, паведаміла журналістам член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч.

«У нас змянілася заканадаўства па пенсійным забеспячэнні, і ў адпаведнасці з ім на працягу года будуць адзін раз перагледжаны пенсіі. Калі — больш прадметна гэта будзе ўдакладнена на працягу года», — растлумачыла дэпутат, адказваючы на пытанне, колькі разоў будуць павышацца пенсіі ў 2018 годзе.

Людміла Ніжэвіч расказала, што дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны на наступны год запланаваны з улікам тэндэнцый развіцця эканомікі ў бягучым годзе і прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2018 год. «Адпаведна ўсе параметры выбудоўваліся зыходзячы з таго, як плануецца рост заработнай платы ў наступным годзе: накапленні фонду будуць фарміраваць фонд для выплаты пенсій, дзяржаўных дапамог, вырашаць асобныя пытанні сацыяльнай падтрымкі», — адзначыла яна і ўдакладніла, што рост фонду ўвязваецца з ростам заработнай платы, паколькі ён на 88 працэнтаў фарміруецца за кошт адлічэнняў у фонд сацыяльнага развіцця.

Агульная сума даходаў фонду на 2018 год запланавана ў памеры Br13,58 млрд. Расходная частка бюджэту фонду разлічана ў суме Br13,393 млрд.

Дэпутат таксама паведаміла, што ў наступным годзе таксама плануецца перадача субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэт фонду ў аб’ёме Br1,4 млрд. «Калі на працягу года фонд будзе напаўняцца больш хуткімі тэмпамі, гэтыя асігнаванні будуць змяншацца і выплаты будуць праводзіцца непасрэдна за кошт грошай фонду», — падкрэсліла яна.

0 0 152 18 Декабрь, 2017 Эканоміка Декабрь 18, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *