Калі няма часу хварэць
Опубликовал

Калі няма часу хварэць

Ёсць некалькі спосабаў, якія дапамогуць абараніць сябе і сваю сям’ю ад хваробаў зімой:

Загартоўванне. Сутнасць загартоўвання заключаецца ў тым, што дзякуючы яму арганізм прыстасоўваецца да больш шырокага дыяпазону неспрыяльных знешніх умоваў.

Спосабы загартоўвання звязаны з паветранымі і воднымі працэдурамі, але асноўны прынцып – гэта паступовасць павелічэння фактараў загартоўвання, сістэматычнасць і працягласць іх прымянення.

Пры загартоўванні абавязкова трэба ўлічваць індывідуальныя ўласцівасці арганізма.

Не лішнім будзе спалучэнне закальвання з гімнастыкай і фізічнымі практыкаваннямі;

Рацыён. Спажыванне збалансаванай і разнастайнай ежы, багатай на вітаміны, або полівітамінныя прэпараты таксама дапамагаюць захаваць здароўе.

Найбольш важны вітамін С. Ён здольны спецыфічна ўплываць на абаронныя сілы  арганізма і павышаць імунітэт.

Многім па сваіх смакавых якасцях не пасуюць часнок і цыбуля, але яны ўтрымліваюць у сваім складзе фітанцыды, якія забіваюць мікробаў.

Прагулкі. У час эпідэмій належыць пазбягаць месцаў, у якіх адначасова знаходзіцца шмат людзей. Калі надаецца магчымасць – лепш прайсціся пешшу з паўгадзіны.

Добры настрой і ўсмешкі. Паніжаюць імунітэт нервовыя перагрузкі, моцныя стрэсы і дэпрэсія.

Калі ў нас атрымаецца дамагчыся таго, каб канцэнтрацыя і рэлаксацыя зрабіліся асноўнай часткай нашага жыцця, то паступова мы зробімся больш ураўнаважанымі і будзем больш спакойна рэагаваць на стрэсагенныя фактары.

Наталля ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

0 0 230 16 Декабрь, 2017 Сацыяльная сфера Декабрь 16, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *