Установы культуры запрашаюць

Культура і адпачынак

10 лістапада Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці будзе праводзіць канцэрт “Са святам вас!” для работнікаў Дзятлаўскага сыраробнага завода, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

11 лістапада ў сельскім клубе вёскі Ахонава будзе праводзіцца конкурсная праграма “Наперадзе ўсіх”.

12 лістапада Дом фальклору вёскі Студзераўшчына запрашае на гульнявую праграму “Адпачнём, сябры!”.

12 лістапада ў сельскім клубе-бібліятэцы аграгарадка Белагурна пройдзе канцэрт “Любі сваю зямлю!”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *