“Радзіма мая дарагая”. Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць літаратурны конкурс

Да ведама грамадзян

Прысвечаны ён 100-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачылы, беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры БССР.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто мае літаратурныя здольнасці і хацеў бы паспрабаваць сябе ў асобных жанрах, па-мастацку выказаць сваё стаўленне да тэмы Айчыны, родных каранёў, знакамітых людзей Бацькаўшчыны. Праводзіцца конкурс у трох намінацыях: проза, паэзія і песня. У апошніх дзвюх можна дасылаць не болей трох твораў ад аднаго аўтара. Калі гэта проза, згодна з умовамі, ад удзельнікаў чакаюць апавяданні, нарысы ці эсэ – не болей аднаго твора аб’ёмам да пяці друкаваных аркушаў фармата А4. Галоўнае, каб конкурсныя творы раней нідзе не друкаваліся.

На тытульным лісце варта пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку; дату нараджэння; месца працы або вучобы; адрас для перапіскі; нумар тэлефона і адрас электроннай пошты (калі ёсць). Дасылаць творы на адрас Саюза пісьменнікаў Беларусі: 20034, г. Мінск, вул. Фрунзе, 5, Саюз пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”. Або на электронны адрас: oo-spb@tut.by. Тэрмін – да 15 лютага наступнага года.

Вынікі журы падвядзе да 1 сакавіка. Лепшыя творы будуць надрукаваны ў літаратурных выданнях Беларусі, а іх аўтары падчас святочных урачыстасцей, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачылы, атрымаюць узнагароды.

Гродзенская праўда



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *