Прысвоіла чужыя грошы

Здарэнні і бяспека

Знаходзячыся ў зале для кліентаў філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» РКЦ №22 у горадзе Дзятлаве грамадзянка Г. убачыла на падлозе грошы — 200 еўра. Не задумваючыся аб наступствах свайго ўчынка, жанчына прысвоіла знаходку.

Аказалася, што знойдзеныя грошы выпалі з пакета грамадзянкі В., якая пазней звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі грамадзянка Г. учыніла злачынства, прадугледжанае часткай 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (тайны крадзеж маёмасці).

Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта нагадваюць, што згубленыя рэчы і грошы трэба вяртаць гаспадарам, а калі ўстанавіць уладальнікаў немагчыма — звяртацца ў раённы аддзел міліцыі.

М. ЛІТАВАР,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *