Прыпіскамі дабрабыту не дасягнуць

КДК

Галоўнай прычынай адставання сельскагаспадарчых арганізацый у паказчыках часта становяцца парушэнні тэхналагічнай дысцыпліны.

Так, Лідскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзена праверка ЛРСУП «Мажэйкава» Лідскага раёна, у ходзе якой устаноўлена, што з боку зоаветэрынарнай службы і загадчыкаў малочнатаварных фермаў прадпрыемства не прымаюцца належныя меры па скарачэнні расходавання малака на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы. Належнага кантролю няма і з боку кіраўніцтва прадпрыемства.

Выбарачнай праверкай рацыянальнага выкарыстання малака на выпойванне цялят устаноўлена, што на прадпрыемстве дапускаецца неабгрунтаванае павелічэнне нормаў выпойвання малака маладняку буйной рагатай жывёлы, і як вынік, прыводзіць да зніжэння эканамічнай эфектыўнасці яго вытворчасці.

Пры правядзенні інвентарызацыі (пераважвання) буйной рагатай жывёлы на фермах прадпрыемства ўстаноўлена нястача (адвес) жывой вагі больш за 360 тон.

На гэту колькасць прыбаўлення работнікам прадпрыемства налічвалася заработная плата, у Фонд сацыяльнай абароны ішлі адлічэнні.

Праведзены аналіз цэнаў пры рэалізацыі буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе камерцыйным арганізацыям паказаў, што за 2015-2016 гады і 9 месяцаў 2017 года ЛРСУП «Мажэйкава» на адрас камерцыйных структураў рэалізавана жывёлы ў жывой вазе ніжэй за сабекошт на суму 534691,46 рубля, што прывяло да зніжэння эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Акрамя таго, ЛРСУП «Мажэйкава», па стане на 8.10.2017 года адчыталася аб завяршэнні сяўбы азімага трыцікале і азімага жыта на плошчы 900 га і 400 га, фактычна дадзеныя культуры былі пасеяны на плошчы 274 га і 259,5 га.

Матэрыялы праверкі будуць накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асобаў прадпрыемства.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Аб парушэннях у КСУП «Кракаўка» Ашмянскага раёна

Выяўлены парушэнні на «Лідскім хлебазаводзе»

На паперы «добра», а на справе?



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *