Працуюць тэлефоны «Гарачай лініі»

КДК

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці знаходзіцца на пастаянным кантролі пытанне эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

У ходзе праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у перыяд з 2015 года па першае паўгоддзе 2017 года былі ўстаноўлены факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў у выглядзе субсідый пры арганізацыі грамадзянамi, якiя стаяць на ўліку ў якасці беспрацоўных, прадпрымальніцкай дзейнасці. У шэрагу выпадкаў прадпрымальніцкая дзейнасць ажыццяўлялася за межамі раёна, з бюджэту якога давалася субсідыя. Фактычна ажыццяўляемыя віды дзейнасці не адпавядалі раней заяўленым відам дзейнасці ў бізнэс-планах.

Акрамя таго, у асобных выпадках прадпрымальніцкая дзейнасць не пачыналася, і падаткі ў бюджэт не выплачваліся, а атрыманая субсідыя зрасходавана на набыццё матэрыяльных каштоўнасцяў (ноўтбукі, пісьмовыя сталы, будаўнічы інструмент) для асабістых мэтаў.

Для прадухілення і выяўлення парушэнняў пры выкарыстанні субсідый на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 15 лістапада 2017 года па 29 снежня 2017 года будуць працаваць тэлефоны «Гарачай лініі» ў Гродне: (80152)79-88-16, 79-88-17, 79-88-24, 79-88-20 і 79-88-21, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб існуючых выпадках парушэння заканадаўства.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *