Пятнічны “суботнік” у Дзятлаве. Фотарэпартаж

Падзеі

Лістапад, можна лічыць, завяршыўся, і самы час да наступлення маразоў прыбраць апалае лісце там, дзе яно не ўпрыгожвае газоны, дарожкі, пляцоўкі. На пятніцу, 17 лістапада, у раёне быў прызначаны “суботнік” для добраўпарадкавання тэрыторый вытворчых і сацыяльных аб’ектаў. Дапамагчы жылкамунгасу прыбраць апалае лісце ў Дзятлаве выйшлі работнікі сацыяльных установаў. У гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, у прыватнасці, працавалі работнікі райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райспажыўтаварыства, аддзела культуры, на гарадскім стадыёне — аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Гэтымі днямі доўжацца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол новага праваслаўнага храма ў Дзятлаве. Вось і сёння работнікі райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прафсаюзаў займаліся тут планіроўкай газонаў.

Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *