Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна!

Падзеі

Віншуем вас з прафесійным святам!

Дзякуй вам за стваральную і напружаную працу, за ўраджай, вырашчаны вашымі рукамі і клопатам.

Аграпрамысловы комплекс сёння — гэта адна з самых важных галін эканомікі краіны. Нашы хлебаробы, жывёлаводы, работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў на справе даказваюць, што ўмеюць гаспадарыць па-сучаснаму, эфектыўна і рупліва.

Выказваем вялікую пашану работнікам аграпрамысловага комплексу за самаадданую працу, за вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне Беларусі.

Шчыра жадаем вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і, вядома, новых дасягненняў. Віншуем вас з прафесійным святам!

Раённы савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *