Памеры дапамог на дзяцей павялічаны

Да ведама грамадзян

З 1 лістапада 2017 года павялічыліся дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэтыя дапамогі вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і складаюць:

  • аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 1978,10 рубля;
  • пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2769,34 рубля;
  • дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці — 197,81 рубля.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў (у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) з’яўляецца вайскоўцам тэрміновай службы; абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі даглядае яго) складзе:

  • на дзіцяці-інваліда, якім больш за 3 гады — 138,47 рубля,
  • на астатніх дзяцей, якім больш за 3 гады — 98,91 рубля.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (далей — дапамога па Указе №572) будзе выплачвацца ў памеры 98,91 рублёў. Дапамога выплачваецца на сям’ю адна і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям’і.

Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў і на дапамогу па Указе №572, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі на іх выбар.

З 1 лістапада 2017 года дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў будуць прызначацца ў ранейшых памерах:

  • на першае дзіця — 278,88 рубля,
  • на другое і наступных дзяцей — 318,72 рубля,
  • на дзіця-інваліда — 358,56 рубля.

Звяртаем увагу атрымальнікаў дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: памер дапамогі (100% ці 50% ад устаноўленага) залежыць ад занятасці асобы, якая даглядае дзіця. Таму, хто даглядае дзіця і працуе больш чым на 0,5 стаўкі або працуе па дагаворы падраду, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца ў палавінным памеры. Калі дзіця даглядае непрацуючы бацька, то маці па месцы сваёй работы будзе атрымліваць поўную дапамогу. Індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты, натарыусы, рамеснікі маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у поўным памеры толькі пры афіцыйным прыпыненні дзейнасці.

Выплата назначаных дапамог спыняецца, калі дзіця апынулася ў дзіцячай інтэрнатнай установе або пачало наведваць установу адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання, а таксама ў выпадку выезду дзіцяці за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за 2 месяцы.

Даведкі па тэлефоне 2-12-72.

М. ЖЫДКО,
Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *