Не прапальвай сваё жыццё

Здарэнні і бяспека

У Дзятлаўскім раёне прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”, накіраваны на прафілактыку пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.

Першы этап акцыі прайшоў на аўтавакзале. Яго правялі супрацоўнікі МНС, актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных сярэдняй школы №1 горада Дзятлава і валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня.

Навучэнцы правялі гутарку з людзьмі на аўтавакзале, раздалі ім тэматычныя лістоўкі і памяткі, нагадалі аб выкананнні правілаў пажарнай бяспекі. Юным ратаўнікам-пажарным было прыемна чуць ад грамадзян словы ўдзячнасці і тое, што яны займаюцца карыснай справай.

На пытанне, ці патрэбныя падобныя мерапрыемствы і ці з’яўляюцца яны мерай прафілактыкі, большасць апытаных адказвалі станоўча.

Д. БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *