На паперы «добра», а на справе?

Падзеі

Далучэнне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці з’яўляецца адным са стратэгічных напрамкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь.

Эфектыўнасць працы павінна быць накіравана на атрыманне максімальна магчымай эканамічнай выгады ад кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю ў выглядзе зніжэння сабекошту прадукцыі, скарачэння неабгрунтаваных выдаткаў на ўтрыманне, папаўненне даходнай часткі бюджэту, развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці і прыцягненне ў эканоміку інвестыцый, стварэнне працоўных месцаў і навядзення парадку на зямлі.

Кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці ўстаноўлена, што фондам «Гроднааблмаёмасць» і мясцовымі органамі ўлады праводзіцца недастаткова эфектыўная работа па пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.

Колькасць аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, з году ў год істотна не змяншаецца.

У апошнія гады мясцовыя органы ўлады ў дачыненні да практычна паловы ўключаных у пералік аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, прымяняюць бязвыплатную перадачу. Пры гэтым Дзяржаўны камітэт па маёмасці і яго тэрытарыяльныя фонды лічаць такія аб’екты ўключанымі ў гаспадарчы абарот, нягледзячы на тое, што, як правіла, яны не выкарыстоўваюцца.

Аналіз арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў, таргоў невыкарыстоўваемых аб’ектаў камунальнай уласнасці ў Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе сведчыць аб тым, што сістэмная і планавая работа ў гэтым кірунку па-ранейшаму не наладжана.

На працягу 8 месяцаў 2017 года не прададзены ні адзін аб’ект абласной камунальнай уласнасці з 13 аб’ектаў, уключаных у каляндарны графік на продаж у бягучым годзе.

У цэлым па выніках праверак Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пастаўлена на ўлік дзяржаўнай маёмасці на агульную суму 8,2 млн. рублёў, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю 7 юрыдычных асобаў на суму 18,3 тысячы рублёў і 27 фізічных асобаў на суму 1,7 тысячы рублёў.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік начальніка Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *