Куды звяртацца

Да ведама грамадзян

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў

Часам узнікаюць пытанні, вырашыць якія без умяшальніцтва кампетэнтных службаў немагчыма. Куды звяртацца і як правільна гэта зрабіць?

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года №498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў” звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова належаць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:
у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных або якія ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаны ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;
у іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.

Заяўнікі могуць падаць свае звароты ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме.

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам) спосабам, па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў. Накіраваць пісьмовы зварот у Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт можна на адрас: 231471, горад Дзятлава, вул. Леніна, 18 або падаць ў ходзе асабістага прыёму, які праводзіцца службовай асобай райвыканкама.

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Запісацца на асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў да старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта можна па тэлефоне 8(01563) 6-12-51 або ў кабінеце №114 у будынку райвыканкама. Азнаёміцца з графікам правядзення асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў іншымі службовымі асобамі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта можна на афіцыйным Інтэрнэт-сайце райвыканкама (www.dyatlovo.gov.by) у рубрыцы “Графік прыёму грамадзян” і на інфармацыйным стэндзе ў фае райвыканкама.

Электронныя звароты падаюцца праз рубрыку “Электронныя звароты” на афіцыйным Інтэрнэт-сайце дзяржаўнага органа або арганізацыі, у якую заяўнік хоча звярнуцца, або праз электронную пошту. Накіраваць электронны зварот у Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт можна праз рубрыку “Электронныя звароты” на афіцыйным Інтэрнэт-сайце райвыканкама (www.dyatlovo.gov.by).

М. ПАНКЕВІЧ,
загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *