Фестывалі, святы, конкурсы

Культура і адпачынак

Кожны тыдзень у сераду, пятніцу, суботу і нядзелю з 11 да 19 гадзін у Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры па вуліцы Савецкай праходзіць выстава-кірмаш вырабаў народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”. На кірмашы гродзенцы і госці горада могуць набыць эксклюзіўныя сувеніры ручной работы, у тым ліку і з беларускай сімволікай.

1 снежня ў горадзе Смаргоні пройдзе дабрачынны канцэрт “Каб стала на сэрцы трохі цяплей…”, у якім прымуць удзел творчыя калектывы і выканаўцы горада, таленавітыя артысты з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Сродкі, атрыманыя ад правядзення канцэрта, падрыхтаванага сумесна з тэрытарыяльным Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”, пойдуць на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дыягназам ДЦП.

1 снежня ў цэнтры культуры аграгарадка Путрышкі Гродзенскага раёна ў рамках акцыі работнікаў культуры да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам пройдзе штогадовы раённы агляд-конкурс тэматычных праграм “Разам супраць СНІДу”. У праграме: прагляд тэматычных праграм клубных установаў раёна “Разам супраць СНІДу”, выстава плакатаў “Фарбы і пэндзлі супраць СНІДу”, кніжная выстава “Я выбіраю жыццё”, флэш-моб “Падоўжы лінію жыцця”.

3 снежня ў Ваўкавыскім гарадскім доме культуры адбудзецца V рэгіянальны моладзевы фестываль эстраднай творчасці “Ляцім высока”. Маладыя выканаўцы і калектывы з розных гарадоў выступяць на сцэне Дома культуры, каб рэалізаваць свае таленты ў новых моладзевых напрамках. Хэдлайнер фестывалю – Саша Нэма.

З 16 снежня 2017 года па 15 студзеня 2018 года ў Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале, шлюз Дамброўка, будзе працаваць “Сядзіба Дзеда Мароза”.

16 снежня 2017 года Дзед Мароз і Снягурка чакаюць гасцей на Аўгустоўскім канале на ўрачыстым адкрыцці сезона “Сядзібы Дзеда Мароза” і запрашаюць паўдзельнічаць у тэатралізаваным навагоднім прадстаўленні “Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале”. Гэта будзе шоу на свежым паветры — вясёлыя конкурсы, жарты, гульні, песні каля навагодняй ёлкі. У “Сядзібе Дзеда Мароза” будзе працаваць навагодняя “Пошта”, дзе кожны зможа пакінуць ліст Дзеду Марозу з жаданнем і просьбай, а таксама адправіць ліст з віншаваннем для знаёмых і родных. Акрамя таго, можна будзе пабываць на “Сцежцы казак”, загадаць жаданне на “Чароўным мастку”.

Пасля ўдзелу ў “Зімовых забавах на Аўгустоўскім канале” можна будзе пачаставацца гарачым чаем і блінамі, наведаць сувенірную краму, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі героямі, а таксама сімвалам новага 2018 года – Земляным Сабакам і сімвалам адыходзячага года – Вогненным Пеўнем.

А. МІКАЛАЕВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *