Фестываль-конкурс «Творчасць без межаў»

Да ведама грамадзян

ІІІ Міжнародны фестываль-конкурс «Творчасць без межаў» праходзіць з 1 па 3 лістапада ў Мінску. У творчым спаборніцтве прымаюць удзел артысты ад 6 да 25 гадоў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Польшчы, Кітая. Фестываль-конкурс праводзіцца ў два туры: першы (завочны) праходзіў з 1 ліпеня па 10 кастрычніка. У ім удзельнічалі больш за 600 калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Па выніках завочнага тура ў другі прайшлі 242 калектывы і выканаўцы.

Мэта мерапрыемства — стварыць для дзяцей і моладзі магчымасць творчых стасункаў, выявіць новыя таленты, пазнаёміць з узорамі нацыянальнай культуры і мастацтва розных краін. Удзельнікі фестывалю акунуліся ў свет творчасці, знаёмяцца з культурамі іншых народаў, заводзяць новыя знаёмствы. У праграме форуму — конкурсы, канцэрты, майстар-класы, этнадыскатэка, тэматычныя зоны, гульнявыя пляцоўкі, навуковыя эксперыменты.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *