Дзе ўстанаўліваць пажарны апавяшчальнік

Здарэнні і бяспека

Жыхар вёскі Засецце звярнуўся ў Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з пытаннем. Пры праверцы яго дома назіральнай камісіяй сельскага савета было рэкамендавана пераўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік з калідора ў жылы пакой або ўстанавіць дадатковы. Ці правільна гэта?
Адказвае У. Кажала, першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС.

Згодна з патрабаваннямі нормаў пажарнай бяспекі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі рэкамендавана ўстанаўліваць у жылых пакоях дома або кватэры. У вашым выпадку апавяшчальнік можна або перанесці, або ўстанавіць дадатковы ў пакоі, паколькі калідор не з’яўляецца жылым пакоем.

Т. ГРЫЦУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *