Абласны фестываль творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. «Еўрабачанне» (фотарэпартаж) 2 частка

Падзеі

У другім аддзяленні падарожжа вакол свету прадоўжылася. Наведалі Індыю (Навагрудскі раён), Бразілію (Шчучынскі раён), Татарстан (Іўеўскі раён), Кубу (Карэліцкі раён), Германію (Ваўкавыскі раён), Венесуэлу (Лідскі раён, горад Ліда), Афрыку (Бераставіцкі раён), Ізраіль (Лідскі раён, горад Бярозаўка), Поўнач (Воранаўскі раён), Арменію (Мостовский раён).

Напрыканцы першага і другога аддзялення калектывы-ўдзельнікі запрашаліся на сцэну для віншаванняў. Кожнае аддзяленне атрымала дыпломы ўдзельнікаў ІХ абласнога фестывалю творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Калі мы разам — мы мацнейшыя!» і памятныя падарункі. Кубак фестывалю ад горада Дзятлава перайшоў Ленінскаму раёну горада Гродна (менавіта там будзе ладзіцца юбилейны Х фестываль).

 

І. Стырнік
Фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *