Дзятлаўчане на абласных “Дажынках-2017” у Свіслачы (абноўлена)
Опубликовал

Дзятлаўчане на абласных “Дажынках-2017” у Свіслачы (абноўлена)

Дзятлаўскі падворак на абласных “Дажынках” у Свіслачы вабіў песнямі і выставамі.

– Мы пастараліся як мага больш падрабязна расказаць пра наш праект “Дбайных людзей славім, весела час бавім”, – расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка. – “Выставілі” нашы святы – лёну, яблыкаў, малака, мёду, святы пеўня, касцоў. І наведвальнікі мелі магчымасць не толькі пабачыць выставы, але і паспытаць нашага сыру, яблыкаў, іншых прысмакаў.

Святочны настрой на падворку стваралі нашы “Прымакі”, якія вясёлымі песнямі зазывалі жыхароў Свіслачы і гасцей свята.

Наведаў дзятлаўскі падворак старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Яго і іншых гасцей сустрэлі хлебам-соллю, запрасілі на дэгустацыю дзятлаўскай прадукцыі. Не абышоў увагай дзятлаўчан і былы старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, цяпер міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. Госці агледзелі выставы, на экскурсію па якіх запрасіў Аляксандр Дубовік.

Кожны раён пастараўся паказаць на “Дажынках” самае адметнае і смачнае. Дзятлаўскі сырзавод зладзіў дэгустацыю сваёй прадукцыі. Мясцовыя жыхары і госці мелі магчымасць і паспытаць сыр, і набыць яго побач у дзятлаўскіх прадаўцоў. Людзі ахвотна куплялі сыр “капрэзэ” з базілікам, папрыкай, кменам.

Удалы быў удзел дзятлаўчан і ў выставе караваяў. У час галасавання (а голасам за каравай быў надзеты на пруток абаранак) дзятлаўскі каравай быў сярод лідараў.

Прыхільна сустракалі на “дажынкаўскіх” пляцоўках калектывы “Ятранка”, цыркавую студыю “Марсі”, тэатр роставых лялек. Усяго ў канцэртнай праграме ўдзельнічала больш за 50 артыстаў-дзятлаўчан. На выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці былі прадстаўлены вырабы насельнікаў Казлоўшчынскага інтэрната.

Да абласных “Дажынак” Свіслач стала больш прыгожай, больш уладкаванай, а на памяць пра гэту падзею гораду застанецца алея драўляных скульптур, на якой ёсць падарунак і ад дзятлаўчан.

Адметнай дзеяй “Дажынак” у Свіслачы стала шэсце перадавікоў, ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Дзятлаўскую дэлегацыю на “Дажынках” склалі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна, трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына” Юрый Грыб (на “Дажынках” узнагароджаны граматай аблвыканкама), трактарыст-машыніст КСУП “Дварэц-Агра” Мікалай Ганчар (атрымаў прафсаюзную ўзнагароду), галоўны інжынер ААТ “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Ігар Каліноўскі (узнагароджаны граматай абласнога Савета дэпутатаў), дырэктар КУП меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС” Віктар Адамчык (адзначаны падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання), ветэран сельгаспрацы Пётр Свіб.

Б. Варна

11 2 2813 18 Ноябрь, 2017 Раённыя падзеі, Самае чытаемае Ноябрь 18, 2017

2 комментария

  1. goste

    А что это за крысы на дятловской деревянной скульптуре?))

    Ответить
  2. termit

    это бобры после завершения уборки картошки -).

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *