Запрашаем на кірмаш

Культура і адпачынак

У кастрычніку будуць праводзіцца кірмашы-продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. Прадукцыю ўраджаю 2017 года прапануюць прамысловыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі, гандлёвыя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы.

28 кастрычніка з 9 да 15 гадзін кірмаш будзе праводзіцца ў Дзятлаве па вуліцы Слонімскай.

21 кастрычніка кірмашы пройдуць у аграгарадку Гезгалы, гарадскіх пасёлках Казлоўшчына і Наваельня. Пачатак у 9 гадзін.

На рынку ў Дзятлаве для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі будуць прадастаўлены 72 месцы. Кошт аднаго квадратнага метра – 36 капеек, час працы – з 6 да 15 гадзін.

Даведкі можна атрымаць па тэлефоне +375(44)5585044.

Аргкамітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *