У Ашмянах правялі семінар-практыкум па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд

Сацыяльная сфера

На базе СШ №1 прайшоў семінар-практыкум па тэме «Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», арганізатарамі якога выступілі метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава і загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Барысенка.

Для настаўнікаў-прадметнікаў заняткі правёў кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, наш зямляк Уладзімір Куліковіч.  Ураджэнец Станцыі Ашмяны Уладзімір Куліковіч – аўтар шэрагу кніг і дапаможнікаў па беларускай мове, сярод якіх “Гучанне беларускай мовы”, “Сучасная беларуская арфаграфія”, “Новае ў беларускай арфаграфіі” і інш.

Падчас семінара былі разгледжаны  асаблівасці напісання водгуку і  пытанні падрыхтоўкі вучняў да выканання комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры, а таксама структурныя часткі і крытэрыі ацэнкі вуснага выказвання.

Ашмянскі веснік



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *