Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску АЭС знізяцца

Да ведама грамадзян

Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску атамнай электрастанцыі знізяцца, паведаміў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Сяргей Грэбень.
«З уводам АЭС сабекошт электраэнергіі будзе ніжэйшы і тарыфы на электраэнергію для спажыўцоў у Беларусі знізяцца. Цяпер прапрацоўваецца, у якім памеры будзе зніжэнне», — сказаў Сяргей Грэбень.
Міністэрства энергетыкі таксама вызначае новыя падыходы, каб стымуляваць выкарыстанне электраэнергіі ў вялікіх аб’ёмах. «Гэта, вядома, не толькі электратранспарт. Мы прапрацоўваем усе напрамкі для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі», — адзначыў ён.
Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы праекта закона «Аб электраэнергетыцы», Сяргей Грэбень расказаў, што дакумент дапрацоўваецца з улікам заўваг, якія паступілі. «Канчатковага варыянта пакуль няма. Закон дапрацоўваецца, але ў яго будуць уносіцца непрынцыповыя змяненні», — растлумачыў ён. Адна з мэт прыняцця закона — падрыхтоўка электраэнергетычнай галіны Беларусі да работы ва ўмовах агульнага энергарынку ў Еўразійскім эканамічным саюзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *