«Спартыўны лікбез» і скідкі — Мінгарвыканкам расказаў, што падрыхтуюць для гледачоў на Еўрагульні-2019

Спорт і турызм

На спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў плануецца распрацаваць білетную праграму, якая ўключае розныя бонусы і скідкі для гледачоў, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў.
«Беларусь — спартыўная краіна, толькі ў Мінску каля 25 працэнтаў жыхароў займаюцца фізічнай культурай і спортам. Мерапрыемствы такога ўзроўню ў рэспубліцы праходзяць не так часта, і мы разлічваем на вялікі інтарэс да Еўрапейскіх гульняў з боку жыхароў Беларусі. Таксама будзе распрацавана пэўная білетная праграма, дзе прадугледжаны бонусы і скідкі. Думаю, яна будзе эфектыўная», — адзначыў Сяргей Фурманаў.
Паводле яго слоў, плануецца праводзіць інфармацыйна-растлумачальную работу з насельніцтвам — «спартыўны лікбез», каб балельшчыкі маглі разбірацца ў нюансах той ці іншай спартыўнай дысцыпліны.
У правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаны 11 спартыўных аб’ектаў сталіцы, плануецца прыцягнуць амаль 6 тыс. валанцёраў. Спаборніцтвы пройдуць з 21 па 30 чэрвеня па 15 відах спорту. Чакаецца, што ў іх прымуць удзел 4 тыс. спартсменаў з 50 краін.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *