Пытанне выплатаў — на кантролі

Падзеі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне своечасовай і поўнай выплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Паводле аператыўных звестак па стане на 1.10.2017 года пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый Гродзенскай вобласці па выплаце абавязковых страхавых узносаў склала больш за 900 тысяч рублёў і ў параўнанні з першым паўгоддзем 2017 года павялічылася на 80 тысяч рублёў.

Аналіз па галінах эканомікі паказаў, што з агульнай сумы запазычанасці больш за 80% прыпадае на даччыныя прадпрыемствы дзяржаўнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд».

Улічваючы патрабаванні заканадаўства аб пенсійным забеспячэнні, у страхавы стаж работнікаў прадпрыемстваў, якія маюць запазычанасць, не будзе залічаны адпаведны перыяд нявыплаты ўзносаў, што ў канчатковым выніку можа паўплываць не толькі на памер прызначанай работнікам пенсіі, але, перш за ўсё, можа не даць права права атрымліваць працоўную пенсію па ўзросце.

Цяпер Камітэтам вобласці праводзіцца маніторынг па пытанні своечасовай і поўнай выплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Калі вы сутыкнуліся з праблемай у назначэнні пенсіі, вызначэнні страхавога стажу па прычыне нявыплаты вашым наймальнікам абавязковых страхавых узносаў або вам вядомы такія выпадкі, просім паведамляць на «Гарачую лінію» Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, якая працуе з 9 па 20 кастрычніка 2017 года па тэлефонах у горадзе Лідзе: 8-0154-55-02-01, 8-0154-56-78-82.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *