Наркотыкі — не забаўка

Здарэнні і бяспека

Наркаманія выклікае татальнае паражэнне асобы і ў большасці выпадках суправаджаецца ўскладненнямі фізічнага здароўя. Чалавек, які становіцца на шлях нарказалежнасці, паступова страчвае свае лепшыя маральныя якасці, становіцца не зусім здаровы псіхічна, губляе сяброў, сям’ю, трапляе ў злачыннае асяроддзе, прыносіць шмат праблем сабе і навакольным, паступова разбурае сваё цела.

Асобы, якія ўжываюць наркотыкі, найчасцей вельмі позна разумеюць, што яны не проста «забаўляюцца» псіхатропамі, а ўжо поўнасцю ад іх залежаць. Часам залежнасць развіваецца праз паўгода, нават год, часцей — праз 2-3 месяцы, аднак нярэдка чалавек становіцца нарказалежным пасля першага ўжывання наркотыка.

У Рэспубліцы Беларусь за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў ужо з 16-гадовага ўзросту прадугледжана адказнасць па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса, а за злачынствы, звязаныя з іх збытам, — з 14-гадовага ўзросту. Санкцыя артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Прадугледжана і адміністрацыйная адказнасць па частках 4-6 артыкула 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь за ўжыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы, або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на рабоце ў стане наркатычнага ап’янення. Санкцыя артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 15 базавых велічыняў.

Міліцыя просіць паведамляць аб усіх вядомых фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў у групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 2-15-23 або на нумар 102. Ананімнасць гарантуецца. Ад вашай пільнасці і неабыякавасці залежыць эфектыўнасць нашай работы і здароўе падрастаючага пакалення.

В. БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *